Еўрасаюз можа байкатаваць Алімпіяду ў Пекіне?

"Еўрапейскі саюз можа байкатаваць алімпіяду ў Пекіне, калі ўлады Кітаю не ўрэгулююць напружаную сітуацыю, звязаную з хваляваннямі ў Пекіне”, - заявіў у інтэрв'ю нямецкай Bild am Sonntag старшыня Еўрапарламента Ганс-Герт Потэрынг.
"Мы не павінны выключаць магчымасці байкоту Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Мы хочам, каб гульні былі паспяховыя, але не коштам культурнага генацыду тыбетцаў”, - цытуе словы Ганса-Герта Потэрынга сайт onet.pl.

Напярэдадні трое актывістаў “Рэпарцёраў без межаў” выбеглі на стадыён Алімпіі падчас выступу старшыні кітайскага аргкамітэту Лю Цы.

Нагадаем, ад 10 сакавіка кітайскія ўлады працягваюць жорсткае здушэнне паўстання тыбетцаў.