Еўрасаюз плануе аднавіць перамовы аб супрацоўніцтве з Расіяй

Еўрасаюз плануе 14 лістапада аднавіць перамовы па новым пагадненні аб партнёрстве і супрацоўніцтве з Расіяй.
Такая пастанова ўтрымоўваецца ў чарнавым варыянце рэзалюцыі Еўрапейскага савета. Дакумент яшчэ павінен быць ухвалены лідэрамі краін Еўрасаюза падчас заключнай сесіі двухдзённага пасяджэння Еўрапейскага савета — паўнамоцнага форуму кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 27 краін — членаў ЕС, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.