Еўрасаюз створыць спецназ для аховы газаправода Nabucco
Падраздзяленні сілаў бяспекі, створаныя пад эгідай Еўрасаюза, будуць займацца аховай газаправода Nabucco. Паводле слоў прадстаўніка міністэрства энергетыкі Турцыі, такое рашэнне прынятае, каб пазбегнуць у будучыні ў выпадку здарэнняў праблемаў прававога характару, паведамляе ИТАР-ТАСС. Нагадаем, пагадненне аб пабудове газаправода з рэгіёна Каспійскага мора ў Еўропу ў абыход Расіі было падпісанае днямі ў Анкары. Мяркуецца, што гэты праект дапаможа пазбегнуць залежнасці ў пастаўках газу з Расіі.