Еўрасаюз зацікаўлены ў экспарце жаб з Грузіі

Еўрасаюз мае цікавасць да росту экспарту з Грузіі ў краіны Еўропы жаб. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі Грузіі Бакур Квезерэлі. На працягу апошніх сямі год Грузія экспартуе жывых азёрных жаб у шэраг краін Еўропы. У іх ліку Францыя і Бельгія. На экспарт з Грузіі было адпраўлена больш за 21 тону жаб, перадае Радыё Свабода.