Еўропа баіцца энергетычнага ціску з Расіі

Дэпутаты парламэнцкай асамблеі Савету Еўропы праслухалі даклад, падрыхтаваны эстонскім дэпутатам Марка Міхкельсонам. У гэтым дакладзе, у прыватнасці, гаворыцца пра неабходнасць пазбягаць выкарыстання энергетычных рэсурсаў у якасці інструменту ціску. ПАСЭ падкрэслівае, што неабходныя ўстойлівыя стасункі паміж Расіяй і Еўропай у энергасектары.