Еўропа і Беларусь: хто пойдзе далей?
“Мы вырашылі даць Беларусі зялёнае святло, – тлумачыць пазіцыю Еўрапарламента ў дачыненні беларускіх уладаў дэпутат Яцэк Пратасевіч. – На 6 месяцаў мы далі ім шанец. Мы ведаем, што яны не дэмакраты, але спадзяемся, што яны здолеюць ацаніць сваю выгоду”. “Яны” – гэта беларускія authorities, якія юзаюць еўрашанец па поўнай. Еўропа закрыла вочы на парушэнні падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў, скараціла спіс “неўязных” да 5 чалавек. Польшча зменшыла кошты на нацыянальныя візы... Тым часам у Беларусі з-за кратаў пачалі выходзіць “палітычныя”. І ўсё.
На думку палітолага Дзяніса Мельянцова, стратэгіі дэмакратызацыі Беларусі, якімі Еўрасаюз кіраваўся раней, праваліліся. Санкцыі не спрацавалі. Прапануючы “сяброўства”, Захад спрабуе супрацьлеглы падыход.
Дзяніс Мельянцоў: “Асноўнымі, на маю думку, прычынамі таго, што Еўрапейскі саюз і ЗША змянілі сваю палітыку ў дачыненні афіцыйнага Мінска, ёсць, па-першае, правал стратэгій дэмакратызацыі. Адсюль і неэфектыўнасць санкцый, якія ўжываліся.
Таксама тут можна назваць эканамічныя прычыны. Гэта зацікаўленасць дзелавых колаў Еўрасаюза – у прыватнасці, лонданскага City, нямецкіх бізнэсоўцаў у прыватызацыю ў Беларусі. Ну і, натуральна, геапалітыка – спроба адарваць Беларусь ад Расіі і уключыць у зону ўплыву Захаду”.
У кантэксце перыядычных непаразуменняў, што ўзнікаюць у “сінявокай” з Расіяй, Еўрасаюз як раз зараз адчувае магчымасць “выцягнуць” нашую краіну з-пад “вялікага ўсходняга суседа” і далучыць да “зоны Еўропы”.
На думку расійскага палітолага Андрэя Суздальцава, пытанне збліжэння Еўропы і Беларусі – найперш фінансавае. Лукашэнка чакае, што Еўрасаюз здолее датаваць беларускі ўрад не менш інтэнсіўна, чым Расія – а гэта 6-8 млрд. долараў за год. Праўда, тут, як кажуць, ёсць адзін нюанс:
Андрэй Суздальцаў: “Расія – краіна дамоваў, папер. Ёсць саюзная дамова. Калі ідзе гаворка пра дыпламатычны паварот – змену арыентацыі – трэба дэнансаваць дамовы”.
Еўропа таксама спрабуе ставіць умовы. На думку сп. Пратасевіча, іх тры: змены ў закон аб СМІ, у выбарчае заканадаўства і ў рэгламентаванне дзейнасці НДА:
Яцэк Пратасевіч: “Я хацеў бы праз паўгода мець магчымасць прапанаваць сваім сябрам з Еўрапарламента працягнуць “пацяпленне” стасункаў з Беларуссю яшчэ на 6 месяцаў, а то і на год.
І я думаю, што Еўропа можа выжыць без Беларусі. Лёгка. Праблемы цяперашніх уладаў Беларусі могуць быць нашмат большыя.
Таму за паўгода павінны пачацца дэмакратычныя пераўтварэнні па трох накірунках”.
Бо само па сабе вызваленне палітвязняў не сведчыць пра трансфармацыю беларускага палітычнага ладу. Заўтра іх могуць ізноў пасадзіць за краты, бо ніводны артыкул з Крымінальнага кодэксу не знік. У прыватнасці, частка 1 артыкула 193 – дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі. Разважае аналітык Юры Чавусаў:
Юры Чавусаў: “Не трэба цешыць сябе ілюзіямі, што тое, што ніхто зараз за кратамі не сядзіць па гэтым артыкуле – гэта прыкмета паспяховых дзеянняў з боку беларускіх уладаў. Наяўнасць гэтага артыкула ў заканадаўстве – гэта вялікі сродак запужвання грамадства. То бок, незарэгістраваныя арганізацыі пазбаўленыя доступу да насельніцтва і існуюць у дэмакратычным гета.
Зрэшты, артыкул выкарыстоўваецца і ў мэтах рэальнага запужвання”.
Захад добра разумее, што беларускія ўлады “дэмакрацець” не спяшаюцца. І тым не менш працягвае “сябраваць” з Беларуссю. Прадстаўнік дэлегацыі Еўрасаюза ў Мінску Жан-Эрык Хальцапфель лічыць такі падыход абгрунтаваным:
Жан-Эрык Хальцапфель: “Мы маем стратэгію. І мы не прайгралі – мы проста адаптавалі адносіны да новага кантэксту”.
Але наколькі трывалы гэты новы кантэкст? Пакуль Беларусь не праводзіць дэмакратычных пераўтварэнняў, чакае фінансавых гарантыяў ад Еўропы і захоўвае за сабой магчымасць у любы момант адхіснуцца на ўсход. Еўропа пайшла на колькі саступак і цяпер чакае рэакцыі беларускіх уладаў.
Хто здольны на наступны крок?
Што будзе з “пацяпленнем” стасункаў паміж Беларуссю і Еўропай? На вуліцах у Мінску ляжыць снег. Танны газ з кожным днём робіцца больш патрэбным, чым танныя польскія візы.
Фота - photo.bymedia.net