Еўропа перайшла на летні час
30 сакавіка а 3.00 жыхары еўрапейскіх краін перавялі свае гадзіннікі на гадзіну наперад.
Цяпер паміж Беларуссю і Літвой, Латвіяй, Эстоніяй і Украінай няма розніцы ў часе, а розніца паміж Мінскам і Варшавай зноў толькі адна гадзіна.
З 1991 па 2011 год у Беларусі выкарыстоўваўся Усходнееўрапейскі час (паясны час і перавод гадзіннікаў на гадзіну наперад у апошнюю нядзелю сакавіка і на гадзіну назад — у апошнюю нядзелю кастрычніка). Такім чынам, розніца з Грынвічам у Беларусі заўсёды складала +2 гадзіны.
У 2011 годзе краіны Мытнага саюза, у які ўваходзіць Беларусь, прынялі сумеснае рашэнне не пераходзіць на сезонны час. Таму ў зімовы перыяд у Беларусі ўтварылася розніца з іншымі краінамі, якія знаходзяцца ў адным поясе з ёй, але выкарыстоўваюць сезонны час.