Еўропа з разуменнем ставіцца да стрыманасці Беларусі ў "каўказскім" пытанні
Стрыманасць Беларусі наконт прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з'яўляецца фактарам развіцця адносін паміж Мінскам і Брусэлем. Такое меркаванне выказаў амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхардт Вайс. Такім чынам амбасадар адказаў на пытанне аб пазіцыі Беларусі па грузіна-расійскім канфлікце і аб выбары беларускіх уладаў паміж Расіяй і Еўропай у пытанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Г.Вайс нагадаў, што Нямеччына, як і афіцыйны Брусэль, лічыць няправільнымі паводзіны Расіі.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі можа быць разгледжана новым складам беларускага парламента.
Інтэрфакс
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі можа быць разгледжана новым складам беларускага парламента.
Інтэрфакс