Ева выявіла вясельныя сукенкі

У пункце пропуску "Новая Гута", што знаходзіцца на ўкраінска-беларускай мяжы, гомельскія памежнікі затрымалі партыю кантрабандных вясельных сукенак.
Паводле звестак прэс-цэнтра Дзяржкамітэта памежных войскаў, "вясельны тавар" — 10 сукенак агульным коштам больш за 4 мільёны рублёў — нелегальна спрабаваў перавезці ў кабіне грузавіка грамадзянін Латвіі.

Адметна, што прыгожую кантрабанду выявіў чатырохногі памочнік памежнікаў: сабака па мянушцы Ева. Сукенкі перададзены ў Гомельскую мытню. Хутчэй за ўсё, па рашэнню суда яны будуць канфіскаваны ў прыбытак беларускай дзяржавы і рэалізаваны ў адмысловых крамах.

“Звязда”