"Эвертан" згуляе з БАТЭ ў аслабленым складзе
Паўабаронцы англійскага "Эвертана" Сцівен Піенаар і Джэк Радуэл не былі ўключаныя ў склад каманды на гасцявы матч 2-га тура групавога этапа з БАТЭ з-за траўмы і хваробы. Піенаар атрымаў удар на назе ад свайго партнёра па зборнай Паўднёваафрыканскай рэспубліцы Аарона Макаены ў матчы 7-га тура чэмпіянату Англіі з "Портсмутам", а Радуэл захварэў на грып. Таксама не паехаў у Мінск нападаючы Луі Саа, які быў выдалены з поля ў мінулым матчы Лігі Еўропы з АЕК, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, матч 2-га тура групавога этапа Лігі Еўропы БАТЭ — "Эвертан" сёння пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама". Пачатак у 20.00.
Нагадаем, матч 2-га тура групавога этапа Лігі Еўропы БАТЭ — "Эвертан" сёння пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама". Пачатак у 20.00.