Exploited выступяць з "Ленинградом" і "Дельфином"

2 чэрвеня ў Кіеве адбудзецца Дзевяты міжнародны моладзевы фестываль «Чайка». Удзел у фэсце возьмуць восемь папулярных калектываў з Украіны і замежжа, у тым ліку гурты «Тартак», «Дельфин», «Ленинград», Вячаслаў Бутусаў і «Ю-Питер», а таксама калектыў з Вугоршчыны Sonar. Акрамя таго, чакаюцца выступы ўкраінскіх камандаў-пачаткоўцаў, імёны якіх яшчэ не называюцца.

Але не гэта галоўнае. Справа ў тым, што хэдлайнерам фэсту стане культавы панк-калектыў з Вялікабрытаніі Exploited. Дадам, што месцам правядзення «Чайкі» выбраны Нацыянальны выставачны цэнтр. А ўваход на фестываль у гэтым годзе будзе платным, але каштаваць будзе толькі 20 грывен, што прыкладна 10 тысяч беларускіх рублёў.

Фота hem.passagen.se