Фан-клуб ХК “Дынама-Мінск” навучыць заўзятараў правільна балець
Фан-клуб ХК “Дынама-Мінск” будзе праводзіць трэніроўкі па заўзятарстве і выкладаць відэа на YouTube. Такім чынам, кіраўніцтва клуба будзе вучыць прыхільнікаў каманды, якія ніколі не былі на стадыёне ці проста не умеюць балець. Таксама будуць распрацаваныя некалькі крычалак на розныя выпадкі і лагатып клуба. Гэтыя ды іншыя пытанні чальцы фан-клуба абмеркавалі на першым сходзе, які прайшоў 27 верасня. На ім прысутнічалі 100 чалавек. Пра вынікі сустрэчы Еўрарадыё распавёў кіраўнік фан-клуба Андрэй Маркавіч.
Маркавіч: "У першую чаргу была закранутая праблема слоганаў нашага фан-сектару. Было вырашана зрабіць некалькі сцэнараў. Напрыклад, калі каманда выйграе ці прайграе. Мы будзем паказваць слоганы на экранах падчас перапынку, каб імі маглі карыстацца не толькі чальцы фан-клуба, але і іншыя заўзятары. Напрыклад: "Наперад, Дынама, наперад сталіца, бела-сінія наперад!"
Хутка лагатып клуба распрацуюць прафесійныя дызайнеры, адзначыў сп.Маркавіч. Заўзятары ўжо прапаноўваюць варыянты з выявай зубра ці дынамітнай шашкі, дадаў кіраўнік фан-клуба.