Мінскае "Дынама" адмовілася браць на працу гея?
У заяве ФК "Дынама-Мінск" адзначаецца, што Валянцін Серада "сваімі непрафесійнымі дзеяннямі нанёс істотную шкоду іміджу і рэпутацыі клуба".
Скандальная гісторыя адбылася ў футбольным клубе "Дынама-Мінск". Аддзел маркетынгу ўзначаліў радыёвядучы і шоўмэн Валянцін Серада. Аднак фанаты каманды прынялі заяву, у якой выступілі з пратэстам, каб у "Дынама" працаваў гомасэксуал (яны спасылаліся на змест старонак Серады ў сацсетках). Яны запатрабавалі, каб яго адправілі ў адстаўку.
22 студзеня ФК "Дынама-Мінск" прыняў афіцыйную заяву: "У сувязі са зваротам заўзятараў ФК "Дынама-Мінск" заяўляе наступнае: Прэтэндэнт на пасаду кіраўніка аддзела маркетынгу ЗАТ ФК "Дынама-Мінск" Валянцін Серада сваімі непрафесійнымі дзеянням нанёс істотную шкоду іміджу і рэпутацыі клуба. У сувязі з чым прынята рашэнне спыніць далейшыя перамовы аб працаўладкаванні з Валянцінам Серадой і пытанне аб супрацоўніцтве не разглядаць".
Фота: ria.ru