Fatboy Slim не збіраецца змяняць псеўданім

Дзіджэй Норман Кук, больш вядомы як Fatboy Slim, не збіраецца змяняць свой псеўданім, які прынёс яму папулярнасць. Як паведамляе Gigwise, з такой заявай выступіў гуказапісвальны лейбл музыкі.

Нагадаю, што раней брытанскі таблоід The Sun апублікаваў інтэрв'ю з Кукам, у якім ён заяўляў, што яму надакучыла імя Fatboy Slim. Праўда тады дзіджэй адмовіўся назваць свой новы псеўданім, зазначыўшы толькі, што сярод іншых варыянтаў ён падумваў назвацца Мадоннай.

У той жа дзень часопіс New Musical Express абвясціў, што свой новы альбом музыка запісвае пад псеўданімам Brighton Port Authority. Дадам, што Норман Кук узяў сабе за псеўданім Fatboy Slim у 1996 годзе. Да гэтага ён выступаў пад імёнамі The Housemartins, Beats International, Freakpower і Pizzaman.

Агулам дзіджэй змяніў каля 20 сцэнічных імёнаў.

Кук занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, як музыка, які часцей за ўсіх трапляў у брытанскі хіт-парад пад рознымі псеўданімамі.

Фота: www.squidoo.com