Федэрацыя абяцае пакараць вінаватых у скандале з баскетбалісткамі

Вышэйшыя спартовыя чыноўнікі разгледзяць заяву баскетбалістак. Пра гэта Еўрарадыё заявіў першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі баскетболу ў Беларусі Валеры Гарэлікаў: Гарэлікаў: "Учора кіраўнік федэрацыі зачытаў ліст перад чальцамі выканкаму федэрацыі баскетболу, прапанаваў разабрацца… У гэтай зборнай ёсць яшчэ адказныя ў асобе Міністэрства спорту і турызму. Мы будзем чакаць сустрэчы на ўзроўні Нацыянальнага алімпійскага камітэту, Міністэрства спорту і турызму і Федэрацыі баскетболу. І разбірацца – хто вінаваты".

Нагадаем, у адкрытым лісце ў федэрацыю баскетбола беларускія спартоўкі заявілі, што адмовяцца выступаць за зборную, калі не палепшыцца сітуацыя з умовамі трэніровак. Таксама яны патрабавалі палепшыць экіпіроўку - выдаваць яе загадзя і ў адпаведнасці з надвор'ем.

Сп.Гарэлікаў кажа, што ў федэрацыі паставіліся да ліста з разуменнем:

Гарэлікаў: "Ніякай агрэсіі у нас няма. І ў кіраўніка, і ў членаў федэрацыі ёсць кантакт са зборнай і выразнае разуменне праблемы".