Федэрацыя хакею не адмовіла Флемінгу, але пачала перамовы з Гарднерам
Пасля сённяшняга паседжання выканкаму беларускай Федэрацыі хакею яе кіраўнік Уладзімір Навумаў растлумачыў сітуацыю з прызначэннем галоўнага трэнера мінскага "Дынама". Ён заявіў, што патрабаванні канадскага спецыяліста Уэйна Флемінга выклікалі пэўныя тэхнічныя пытанні. Іх сутнасць Навумаў патлумачыць не захацеў. Аднак запэўніў, што адмовы Флемінг яшчэ не атрымліваў.
Кіраўнік федэрацыі адзначыў, што разам з тым пачаліся актыўныя перамовы з экс-трэнерам яраслаўскага "Лакаматыва" Полам Гарднерам. Зрэшты, гэта яшчэ не азначае, што кіраваць "Дынама" будзе абавязкова хтосьці з гэтых настаўнікаў. Па словах У.Навумава, да 15 ліпеня ў нас ёсць час.
"Прессбол"