Фелікс Чарняўскі: Беларусы куплялі імпарт не на банкаўскія ашчаджэнні
Пасля абвяшчэння дэвальвацыі жыхары Беларусі масава рынуліся скупляць тавары ў крамах. Еўрарадыё паціаквілася, ці адбіліся гэтыя масавыя закупы на рублёвых укладах грамадзянаў у банках. Старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Фелікс Чарняўскі лічыць, што банкі працавалі ў звычайным рэжыме: Чарняўскі: Банкаўская сістэма не адчувала якіх-небудзь вострых праблемаў з ліквіднасцю -- гэта значыць, ліквіднасць банкаўскай сістэмы ў гэты перыяд забяспечвалася. Банкі працавалі ў нармальным рэжыме.
На думку Фелікса Чарняўскага, беларусы ішлі ў крамы не з банкаўскімі ашчаджэннямі, а з атрыманымі заробкамі ды тымі грашыма, што трымалі дома.
Чарняўскі: Наколькі мне вядома, гэта не было звязана з буйнымі зняццямі грошай. Хаця, канечне, нейкія зняцці і маглі быць. Але ў першую чаргу гэта звязана з чаканнем, што падарожае імпарт, і трэба купіць імпартныя вырабы.
Разам з тым, афіцыйнай банкаўскай статыстыкі за гэтыя дні пакуль яшчэ няма. Па словах эксперта, менавіта па гэтай статыстыцы будзе відаць, ці адбыўся ператок грошай з рахункаў грамадзян на рахункі прадпрыемстваў.