Фэны The Police зладзілі байкот Фержы

Брытанскія рокеры The Police, якія гастралююць зараз па Аўстраліі ды Новай Зеландыі ў рамках свайго сусветнага тура, не прыдумалі нічога лепшага, чым запрасіць у якасці разагрэву перад сваім выхадам на сцэну r'n'b-дзіву Фержы. Фэны не ацанілі такога «падарунку»: першы ж свой выступ, які адбыўся 28 студзеня ў Адэлаідзе, Фержы завяршыла пад свіст і улюлюканне натоўпу.

Былая вакалістка Black Eyed Peas вырашыла ўбіцца ў давер да публікі, выканаўшы папуры з класічных рок-н-рольных нумароў, а таксама кавер-версіі "вечназялёных" хітоў «Live and Let Die» Пола Макартні, «Black Dog» Led Zeppelin і «Start Me Up» Rolling Stones.

Па сведчаннях відавочцаў, гэта выглядала як няўдалае караоке, а паводзіны Фержы падчас выканання хітоў Black Eyed Peas нагадвала хутчэй заняткі аэробікай, чым сцэнічнае шоў.

Свой выбар артыста-"разагравальніка" The Police растлумачылі жаданнем прыцягнуць на свае канцэрты маладзейшую аўдыторыю, пры гэтым, мабыць, забылі пра музычныя прыхільнасці сваіх фэнаў.

Фота: www.fergie.3dn.ru