Фэны выдаюць відэаканцэрт Nine Inch Nails
Прыхільнікі Nine Inch Nails вырашылі зрабіць развітальны падарунак свайму ўлюбёнаму гурту. Яны змантавалі фільм пра канцэрт Wave Goodbye Tour, які адбыўся 10
верасня мінулага года ў Лос-Анжэлесе і быў анансаваны як апошні жывы
выступ каманды. Рокеры правялі на сцэне тры з паловай гадзіны, выканаўшы
37 песень, уключаючы рэдкія нумары і дуэты з Дэйвам Навара, Гары
Ньюманам, Майкам Гарсонам і іншымі калегамі па сцэне.
Фільм атрымаў назву “NIN: [after all is said and done]”. Праект з'явіўся дзякуючы намаганням ініцыятыўнай групы з пятнаццаці фэнаў, якія па ўсім свеце збіралі аўдыё і відэазапісы, зробленыя звычайнымі гледачамі падчас шоў.
Фільм можна будзе атрымаць бясплатна - праект першапачаткова планаваўся як некамерцыйны. “NIN: [after all is said and done]” будзе выдадзены ў розных фарматах: яго можна будзе скачаць з Інтэрнэце, а таксама атрымаць DVD ці Blu-ray-бокс-сэт у падарункавай версіі - з дызайнам, вытрыманым у стылі апошніх рэлізаў Nine Inch Nails.
Фота: musosguide.com