Фермер з-пад Магілёву падмануў аднавяскоўцаў на 147 мільёнаў рублёў
Крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры завялі на 40-гадовага фермера з Магілёўскага раёна. Каб атрымаць як мага большы крэдыт на пашырэнне гаспадаркі, ён прыцягнуў да гэтага аднавяскоўцаў, паабяцаўшы асабіста плаціць крэдыты, якія яны для яго возьмуць у адным з мінскіх банкаў на сваё імя. Агульная сума набраных крэдытаў склала 147 мільёнаў рублёў. З заявай у міліцыю вяскоўцы звярнуліся пасля таго, як ім з банку пачалі прыходзіць паведамленні пра неабходнасць выплачваць крэдыты і завінавачанасці па іх. Міліцыя высветліла, што частку атрыманых грошай фермер сапраўды скіраваў на развіццё гаспадаркі, але ж прыбытку не атрымаў, паведамляе БелаПАН.