Фермераў арыентуюць на імпартазамяшчэнне і экспарт

Мінсельгасхарч падтрымлівае ініцыятыву фермераў наконт стварэння рэспубліканскай арганізацыі фермерскіх гаспадарак. Пра гэта паведаміла першы намміністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец на рэспубліканскай нарадзе па праблемах фермерскіх гаспадарак, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Першы намміністра таксама паведаміла, што ў краіне з мэтай павелічэння айчынных фермерскіх гаспадарак распрацаваны праект указа прэзідэнта аб ільготным крэдытаванні фермераў. Мяркуецца, што рэсурсы будуць выдзяляць на тэрмін да 8 гадоў пад 1,5% гадавых.

На думку Каткавец, фермерам Беларусі неабходна павялічыць выпуск імпартазамяшчальнай і экспартна арыентаванай прадукцыі.