Фэст "Аршанская бітва" пройдзе без дажджоў

У бліжэйшыя дні характар надвор’я не зменіцца ў параўнанні з сённяшнім. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык Гідраметцэнтра Вольга Фядотава. У пятніцу толькі па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы будзе 3...11 градусаў цяпла, а ўдзень - +12...+18 градусаў.  Фядотава: “У суботу, 11 верасня, па заходняй палове краіны месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах ёсць верагоднасць навальніц. А тэмпература паветра блізкая да кліматычнай нормы. У начны час - ад 5 да 12 з плюсам, удзень +14...+20. На поўдні Беларусі да +22”.

У нядзелю сіноптыкі абяцаюць дажджы ў паўночна-заходняй частцы краіны. А тэмпература паветра будзе +16...+23 градусы.

Нагадаем, што акурат на гэтыя выходныя пад Оршай пройдзе традыцыйны бардаўскі фэст "Аршанская бітва".