Фэст "Купальскае кола" ізноў у Мінску

20 чэрвеня а 17.30 ў клубе Реактор адбудзецца Міжнародны фэст “Купальскае кола’ 2008”. У ім прымуць удзел гурты : OBTEST (Літва), ZNICH, LITVINTROLL, NASOFERUS, ДЗЯДЫ (Беларусь).

Фестываль прысвечаны старажытнаму народнаму святу –Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі адбываецца найвышэйшы росквіт жыватворных сіл зямлі.

У купальскую ноч набывае пік разгул нячыстай сілы, могуць з’яўляцца вядзьмаркі. Ва ўсім адчуваецца магутны рух. Нейкую невытлумачальную сілу адчувае ў сабе кожны. Праз цяжкую музыку, рытмы, з дапамогай народных інструментаў, дуды, акарыны і г.д., запрошаныя гурты паспрабуюць стварыць уласцівую гэтаму святу атмасферу тых часоў.

Па словах арганізатара А. Таболіча, каб больш яскрава падкрэсліць гэту атмасферу, на фэсце, ў адрозненні ад мінулагодняга, у якім была фолькавая, ці наадварот, нейкая металёвая, больш цяжкая музыка, плануецца выступ выключна гуртоў, якія граюць менавіта pagan-metal.
На фестывалі таксама адбудзецца прэзентацыя новых альбомаў гуртоў Камаедзіца, Дзяды, Obtest. Гурт ZNICH прэзентуе доўгачаныя новыя песьні.

Запрашаем усіх, хто ўжо даўно хацей акунуцца ў атмасферу народнага паганства. Вас чакаюць незабыўныя ўражанні, конкурсы і шмат цікавостак.

Пачатак 17.30
Квіткі ад 18 000 да 27 000
Даведкі: 6490888, 7665576
Продаж квіткоў:
Клуб Рэактар
Пераход Я.Коласа
Талбухіна,4
ГЦ “Купалаўскі” 19 і 26 кропка

Фота: www.muzby.net