Фэст LIDBEER сёлета ўсё ж адбудзецца

Фэст LIDBEER

Фэст LIDBEER / t.me/LIDBEERFEST

Фестываль LIDBEER сёлета ўсё ж адбудзецца. Ён прызначаны на 29 жніўня, паведамілі ў сваім тг-канале арганізатары оўпэн эйра.

"Мы падумалі і вырашылі, што ў юбілейны год кампаніі мы павінны зрабіць сапраўдны падарунак кожнаму з вас і сабраць усіх у нас у гасцях у Лідзе, каб разам адзначыць 150-годдзе кампаніі "Лідскае піва", гаворыцца ў паведамленні.

Арганізатары кажуць, што вярнуць фэст іх прымусілі шматлікія звароты гледачоў.

Пра адмену фэсту арганізатары LIDBEER паведамілі 19 сакавіка. Прычыну не называлі. Аднак гэтае закрыццё фэсту стала адным з шэрагу адмен іншых оўпэн эйраў у Беларусі. Так былі адмененыя FestiWOW, Wostrau і прарасійскі фэст "Сонцастаянне".

Адмены фэстаў пачаліся пасля таго, як улады зрабілі больш строгімі патрабаванні да арганізатараў. Цяпер неаабходна, каб яны трапілі ў рэестр арганізатараў культурна-масавых відовішчаў, які складаюць чыноўнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.