Фестываль Be2gether сёлета адбудзецца ў чэрвені
Фестываль Be2gether, які праводзіцца ў літоўскіх Нарвілішках на мяжы з Беларуссю, сёлета адбудзецца 12-14 чэрвеня. Канцэрты будуць праходзіць на двух сцэнах.
Як паведаміў арганізатар фэста Гедрус Клімкявічус, у гэтым годзе да фэсту плануецца прыцягваць "творчыя сілы з Беларусі": акрамя музыкаў запросяць таксама і мастакоў. Акрамя таго, ужо ў другі раз на Be2gether будуць працаваць валанцёры з Беларусі.
На фэсце ізноў выступіць "Ляпіс Трубяцкой", а таксама вядомы гурт з ЗША Gogol Bordello і іншыя сусветнавядомыя калектывы.
Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас адзначыў, што "ў лепшым выпадку жадаючым наведаць фэст будзе выдавацца бясплатная віза". Пры гэтым дыпламат адзначыў, што рашэнне яшчэ не прынята, і казаць пра гэта як пакуль зарана, паведамляе “Інтэрфакс”.