Фестываль "Вольнае паветра" агучыў поўны склад удзельнікаў
Фестываль "Вольнае паветра", які пройдзе 16 ліпеня на хутары "Шаблі" на Валожыншчыне, абвясціў канчатковы спіс выступоўцаў. Да сёлетніх хэдлайнераў Re1ikt, Pawa і "Ілюжан" далучыліся выканаўцы сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" а таксама шэтаг іншых фолк-музыкаў. Апроч таго, клуб традыцыйнага танца “Сіта” і капэла “На Таку” зладзяць сапраўдную фальклорную дыскатэку.
Таксама наведвальнікаў фестывалю чакаюць некаторыя змены: сцэны, як раней, ля рэчкі не будзе. У іншае месца пераедзе і намётавае мястэчка. З забаваў у гэтым годзе прапануюць экстрэмальнае катанне з гары на зорбах, вялікіх шарах. Наведвальнікі мерапрыемства таксама змогуць пракаціцца з ветрыкам на 200-м метровым тралеі і традыцыйна пакідацца сапраўднымі каровінымі лепяхамі.