Фестывалі на выходных пройдуць без дажджоў
На выходных плануецца адразу тры фэсты - фестываль актуальнай беларускай музыкі “Можна”, фэст “Камяніца” ў Музеі народнай архітэктуры і побыту “Строчыцы” і“Кубак Піва” ў Лагойску. Галоўны сіноптык Гідраметцэнтра Вольга Фядотава кажа, што верагоднасць ападкаў на выходных крыху зменшыцца. Але ў пятніцу яшчэ будзе непагадзь. Тэмпература не перавысіць 9-16 градусаў цяпла. Фядотава: “А на выходных дажджы будуць праходзяць месцамі. Тэмпература паветра ўначы заўважна панізіцца - да 2-9 цяпла. А ў нізкіх месцах і на тарфянніках ёсць верагоднасць слабых замаразкаў да -2...0 градусаў”.
Паколькі выгляне сонца, дзённая тэмпература на выходных будзе 11-18 градусаў.
Пачатак наступнага тыдня, як мяркуюць сіноптыкі, абыдзецца без ападкаў, з тэмпературай +12...+19.
Паколькі выгляне сонца, дзённая тэмпература на выходных будзе 11-18 градусаў.
Пачатак наступнага тыдня, як мяркуюць сіноптыкі, абыдзецца без ападкаў, з тэмпературай +12...+19.