ФІФА ўхваліла кодэкс антыдопінгавага агенцтва

Удзельнікі штогадовага кангрэсу Сусветнай футбольнай асацыяцыі ўхвалілі абноўлены кодэкс Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.  Доўгі час ФІФА адмаўлялася прымаць умовы антыдопінгавага агенцтва, паводле якіх за парушэнне антыдопінгавага кодэксу спартоўцу прызначалі двухгадовую дыскваліфікацыю. Цяпер жа на Сіднэйскім кангрэсе ФІФА прадстаўнікі адразу 175 нацыянальных федэрацый падтрымалі гэтую прапанову (супраць выказаўся толькі адзін дэлегат).

"Прессбол"