Філ Колінз патрабуе спыніць продаж фуа-гра

Былы бубнач і заснавальнік Genesis Філ Колінз патрабуе ад сеткі ўнівермагаў Selfridges спыніць продаж фуа-гра. У лісце, адрасаваным кіраўніку кампаніі Галену Вестану, музыка кажа, што рэпутацыя Selfridges будзе і далей «утоптвацца ў бруд», калі яны працягнуць прадаваць фуа-гра. Нагадаем, што вытворчасць печані гвалтоўна перекормленага гусака або качкі забаронена ў 15 краінах, уключаючы і Аб'яднанае Каралеўства. Тым не менш, пакупнікі сеткі брытанскіх крам Selfridges могуць набыць фуа-гра ў кансервавых слоіках.

«Як вы разумееце, навуковае меркаванне стала вырашальным для краіны, каб накласці забарону на вытворчасць фуа-гра, але несумнеўна і тое, што яе вытворчасць на самой справе вельмі жорсткая. Прашу вас аддзяліць Selfridges ад гэтай жорсткай індустрыі, супраць якой выступаюць 2/3 брытанцаў. Рэпутацыя Selfridges будзе ўтаптаная ў бруд, што само па сабе трагічна, і гэта відавочна не тое, чаму вы павінны дазволіць адбыцца», - піша Колінз.

Ліст Філа Колінза таксама падтрымала вядомая арганізацыя па абароне правоў жывёл PETA.

Фота: www.kinopoisk.ru