Філарэт: сем'і праваслаўных святароў павінны мець шмат дзяцей

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы лічыць, што ў сем'ях праваслаўных святароў павінна быць шмат дзяцей. "Жадаеш стаць архірэем – май пяць дзяцей", - цытуе Філарэта “Интерфакс”.
Мітрапаліт таксама выказаў "крайнюю занепакоенасць" вялікай колькасцю абортаў у краіне. Па яго словах, "да святароў за пакаяннем прыходзіць шмат жанчын пасля абортаў".

У сваю чаргу, віцэ-прэм'ер урада Беларусі Аляксандр Касінец паведаміў, што за апошнія пяць гадоў у Беларусі колькасць абортаў скарацілася ў два разы, а забаронных мер у дачыненні перарывання цяжарнасці няма.