Філарэт узнагародзіў барысаўскіх чыноўнікаў

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт ўчора нанёс візіт у Барысаў. Тут ён адслужыў літургію, а таксама адзначыў царкоўнымі ўзнагародамі як клірыкаў Барысаўскага Благачыння, так і свецкіх асоб.  Як паведамляе мясцовая газета "Адзінства", медалём Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзнагароджаны старшыня Барысаўскага райвыканкама Ў. Мірановіч і першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. Сакавец. Сярод узнагароджаных медалём Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай — намеснік старшыні райвыканкама В. Шутко.

Акрамя таго, шэрагу работнікаў райвыканкама ўручаныя Граматы Патрыяршага Экзарха.