Фільм Daft Punk з'явіцца на DVD

22 ліпеня фільм «Electroma», створаны французскімі электроншчыкамі Daft Punk, будзе выдадзены на DVD для масавага распаўсюджвання. «Electroma» уяўляе сабой «псіхадэлічную музычную і візуальную адысею». Яна распавядае гісторыю двух робатаў, якія мараць стаць людзьмі.

У фільме мала дыялогаў, а акцэнт зроблены менавіта на музычны і візуальны бакі.

Нагадаю, што прэм'ера стужкі адбылася ў межах праграмы Directors' Fortnight на Канскім кінафэсце ў траўні 2006 года.

Раней Daft Punk ужо спрабавалі свае сілы ў кінабізнэсе - дапамагаючы японскаму рэжысёру Лэйджы Матсумота ў стварэнні фільма «Interstella 5555». Гэтая карціна была прадстаўленая на тым жа Directors' Fortnight у 2003 годзе.

Фота: freedom.net.sumy.ua