Фільм "Хросны бацька" мае працяг
Расійскія тэлежурналісты падрыхтавалі яшчэ два фільма пра Лукашэнку. Яны стануць працягам нашумелай дылогіі "Хросны бацька", якая выйшла на НТВ. Пра гэта паведаміў сайт АГП. Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Яраславаў Раманчук кажа: "Я лічу, што "Хросны бацька" сведчыць пра тое, што дайшлі да кропкі насычэння стасункі паміж кіраўніцтвам Расіі і Беларусі: занадта шмат фальшу, занадта шмат маны. Таму Расія, на мой погляд, вырашыла зрабіць такое маральнае ачышчэнне і задаць пытанні, якія трэба было задаваць ужо даўно".
Пасля трансляцыі дылогіі "Хросны бацька" беларуская апазіцыя патрабавала пачаць крымінальную справу на ўлады Беларусі ці на журналістаў расійскага тэлеканала НТВ. Бо, як вядома, аўтары распавялі пра людзей, што знікалі ў краіне пасля таго, як пераходзілі дарогу Аляксандру Лукашэнку.