Фільм пра Боба Дылана намінаваны на чатыры ўзнагароды
Біяграфічны фільм пра Боба Дылана I'm Not There ("Мяне там няма") намінаваны на чатыры ўзнагароды Independent Spirit Awards. "Мяне там няма" - гэта нетрадыцыйны расповед біяграфіі Дзілана, зняты
рэжысёрам Тодам Хэйнсам.
Паводле паведамлення NME, ролю самаго музыкі ў розныя перыяды жыцця выконваюць шэсць акцёраў: Кэйт Бланшэт, Рычард Гір, Крысціян Бэйл, Хіт Лэджэр, Маркус Карл Франклін і Бэн Уішо.
Бланшэт, якая выконвае ролю музыкі ў юнацтве, прэтэндуе на прэмію ў намінацыі "Лепшая актрыса другога плану". Маркус Карл Франклін (у фільме ён - Дылан-падлетак) адзначаны ў намінацыі "Лепшы акцёр другога плану".
Тод Хэйнс прадстаўлены ў намінацыі "Лепшы рэжысёр", а сама стужка прэтэндуе на прэмію ў катэгорыі "Лепшы мастацкі фільм".
Нагадаю, што ўзнагарода Independent Spirit Awards уручаецца з 1984 года. Ініцыятарам яе стварэння стала некамерцыйная арганізацыя Film Independent, якая падтрымлівае незалежных кінематаграфістаў.
Бліжэйшае ўручэнне прэміі адбудзецца 23 лютага 2008 года, за дзень да ўручэння прэмій Амерыканскай кінаакадэміі.
Фота: petalumafilms.blogspot.com