Фільм пра Боба Марлі будзе без яго музыкі

Сям'я легендарнага рэгей-выканаўца Боба Марлі адмовілася даць дазвол на выкарыстанне яго музыкі ў фільме пра жыццё музыкі, які здымае галівудская студыя Weinstein Co. Цікава, што і ўдава Боба Рыта Марлі, на аснове мемуараў якой пісаўся сцэнар і якая з'яўляецца выканаўчым прадзюсарам стужкі, таксама выказалася супраць перадачы правоў на песні.

Прычынай канфлікту стаў той факт, што паралельна з праектам Weinstein зараз здымаюць яшчэ адзін байопік пра легендарнага музыку. Рэжысёрам канкуруючай стужкі з'яўляецца Марцін Скарсэзэ, а прадзюсіруе здымкі кампанія Tuff Gong Pictures, якая належыць сям'і Марлі.

Рэліз галівудскай карціны запланаваны на канец 2009 года, а фільм Скарсэзэ будзе прэзентаваны 6 лютага 2010 года, у дзень 65-годдзя Боба Марлі.

Сын Боба Зігі Марлі патлумачыў, што «зараз усе намаганні накіраваныя на стварэнне байопіка Скарсэзэ. Бо сям'я перакананая ў тым, што гэты фільм лепш пакажа гледачам жыццё Боба Марлі, і ўсялякая іншая стужка пра яго будзе няпоўнай без яго музыкі».

Рыта Марлі, у сваю чаргу, заяўляе, што пры перадачы правоў на экранізацыю яе кнігі кампаніі Weinstein пункт пра выкарыстанне музыкі яе мужа ў кантракце адсутнічаў.

Сваякі Марлі лічаць, што каб вырашыць гэты канфлікт з Weinstein Co. Галівуд павінен адкласці рэліз свайго праекту да 2015 года.

Фота: plasticpundit.blogspot.com