Фінал Кубка Беларусі па футболе перанесены на 27 траўня
Фінал Кубка Беларусі па футболе перанесены з 23 на 27 траўня.
Такое рашэнне прынята на паседжанні бюро выканкама Беларускай федэрацыі
футбола.
Яно абумоўленае тым, што першапачатковая дата фінальнага матчу выпадала на працоўны дзень. Перанос гульні на нядзелю напэўна павялічыць колькасць заўзятараў на трыбунах.
Нагадаем, што гульня пройдзе на Мінскім стадыёне “Дынама”.
Удзел у ён аспрэчваюць пары
паўфіналістаў “БАТЭ” – “Менск” і “Нёман” – “Дынама” (Брэст). Паўфінальныя
матчы “ў адказ” адбудуцца 2
траўня.