Фінал Кубка Беларусі па хакеі пройдзе ў Бабруйску
Учора беларуская Федэрацыя хакею апублікавала каляндар 8-га Кубка Беларусі. Вырашальны паядынак запланаваны на 18 жніўня ў Бабруйску, у якасці запаснога горада фігуруе Наваполацк. У Кубку возьмуць удзел дзесяць камандаў, якія на першым этапе пабітыя на дзве групы. Адну з іх склалі мінскі "Керамін", "Віцебск", магілёўскае "Хімвалакно", гродзенскі "Нёман" і "Брэст", другую — мінскае "Юнацтва", жлобінскі "Металург", наваполацкі "Хімік"-СКА, "Гомель" і каманда Бабруйска. У кожнай з груп з 5 па 15 жніўня сапернікі згуляюць аднакругавы турнір, пасля чаго пераможцы сустрэнуцца ў фінале.
"Прессбол"
"Прессбол"