Фінал "Скуранога мяча" пройдзе ў Наваполацку і Гродне
Фіналы конкурсу "Скураны мяч" пройдуць у Наваполацку і Гродне. Як інфармуе БЕЛТА, першымі выявяць наймацнейшых футбалісты сярэдняй узроставай групы. Яны пачнуць свой фінальны турнір 6 верасня ў Наваполацку. За першае месца сярод 11-12-гадовых дзяцей будуць каманды "Вымпел" (Івацэвіцкі раён), "Старт" (Мёрскі раён), "Вымпел" (Гомель), зборная Навагрудскага раёна, "Алімпік" (Слуцкі раён), а таксама дзве сталічныя каманды - "Арляня" з Цэнтральнага раёна і "Партызан" з аднайменнага раёна. Пераможца і прызёры ў гэтай узроставай групе вызначацца 10 верасня.
Другі фінал для 13-14-гадовых футбалістаў пройдзе з 13 па 17 верасня ў Гродне. На фінішную прамую тут выйшлі "Зорка" (Баранавічы), "Юнацтва" (Лепельскі раён), "Віцязь" (Гомель), каманда са Шчучынскага раёна, каманда з Маладзечна, "Ветразь" (Бялыніцкі раён) і сталічныя "Тарнада" з Маскоўскага раёна і "Партызан" з Партызанскага раёна.