Фінляндыя адмовілася купляць у Расіі кавалак Карэліі
Фінская газета Kainuun Sanomat сцвярджае, што былы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын у 1991 годзе вёў таемныя перамовы з Фінляндыяй аб продажы часткі Карэліі за 13 мільярдаў долараў. Размова ішла пра 10% Карэліі — горад Выбарг, некаторыя раёны перашыйка, кавалак Ладажскага возераз з часткаю берага і кавалак запаляр’я з былым горадам Пэтсама, які забяспечыў бы Фінляндыі выхад да Баранцава мора.
Паводле публікацыі, тагачасны фінскі прэзідэнт Маўна Койвіста адмовіўся, бо аднаўленне былых фінскіх земляў пасля 60-гадовага панавання Расіі каштавала б 46 мільярдаў долараў — больш чым утрая даражэй за самі землі.
Інфраструктура Карэліі амаль цалкам знішчана, а многія дамы ў Выбаргу стаяць разбураныя яшчэ з ІІ Сусветнай вайны.
Newsru