Фіны дапамагаюць арганізаваць энергазберажэнне ў Мінскай вобласці

Арганізаваць энергазберажэнне ў Мінскай вобласці дапамагаюць фінскія спецыялісты. Нядаўна яны сустракаліся з кіраўніцтвам Міншчыны, прадстаўнікамі мясцовых прадпрыемстваў энергетыкі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Паводле словаў старшыні Мінаблвыканкаму Леаніда Крупца, любы досвед у накірунку энергазберажэння "будзе карысным і павучальным".

Ужо ў бліжэйшы час будзе праведзеная мадэрнізацыя 17 буйных кацельняў, інфармуе газета "Рэспубліка".