Фісенка: амаль палова беларусаў мелі кантакт з вірусам А (H1N1)

40-50% насельніцтва Беларусі, у той ці іншай форме, мелі кантакт з вірусам А (H1N1). Такую заяву ў інтэрв'ю БелаПАН зрабіла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.  Паводле яе слоў, усе вакцыны ад грыпу, якія будуць прымяняцца ў Беларусі, з'яўляюцца прышчэпкамі і ад свінога грыпу. Фісенка падкрэсліла, што нароўні з традыцыйным у Беларусі будзе прысутнічаць і грып А (H1N1).

Спецыяліст адзначыла, што такога цяжару ходу захворвання і колькасці захварэлых, як летась, не чакаецца. Гэта звязана з тым, што ў жыхароў Беларусі ёсць пэўны імунітэт да віруса, сцвярджае Алена Фісенка.