ФК "Дынама" (Мінск) згуляе матч пры пустых трыбунах

Без гледачоў правядзе наступны хатні матч футбольны клуб "Дынама" (Мінск). Такое рашэнне прыняў 1 кастрычніка дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола. Падставай стаў учынак, здзейснены фанатамі дынамаўцаў падчас перанесенага матчу 20-га тура чэмпіянату краіны з барысаўскім БАТЭ. Фан-сектар гасцей скандаваў лічбы 1, 4, 8, 8 (у камбінацыі 14/88 — кодавы лозунг белых нацыяналістаў), а таксама пашкодзіў пластыкавыя крэслы на трыбуне барысаўскага стадыёна.

БелаПАН нагадвае, што наступны хатні паядынак "Дынама" правядзе 16 кастрычніка супраць "Партызана".