ФК “Растоў” працягнуў кантракт з Кульчым

Футбольны клуб “Растоў” працягнуў кантракт з паўабаронцам Аляксандрам Кульчым, які па выніках мінуўлага сезона быў прызнаны лепшым футбалістам Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ФК “Растоў”. Па словах 36-гадовага беларуса, у клубе яго “абсадютна ўсё задавальняе", і ён “рады застацца” ў Растове. “Зраблю ўсё, каб у наступным сезоне быць карысным для каманды. Спадзяюся, што мы будзем часцей радаваць нашых заўзятараў", — пракаментаваў падпісанне кантракту Кульчый.



У сёлетнім чэмпіянаце Расіі Аляксандр Кульчый згуляў 28 матчаў з 30 і не забіў за “Растоў” ніводнага гола. Клуб з Растова-на-Доне па выніках першынства размясціўся на 14-м месцы з 32 ачкамі. Ніжэй толькі “Кубань” і “Хімкі”.

Фота: прэс-служба ФК "Растоў"