Флікер выратаваў п’янага, які заснуў на рэйках

Незвычайны выпадак адбыўся на чыгунцы каля Кобрына. Машыніст грузавога цягніка быў вымушаны ўжыць экстранае тармажэнне, заўважыўшы чалавека з флікерам, які заснуў на рэйках. Як высветлілася, мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення.
Не маючы сілаў дайсці да дому, ён заснуў прама на рэйках. Машыніст заўважыў спячага прыкладна за 150-200 метраў, дзякуючы флікеру, паведамляе “Вячэрні Брэст”. На гукавыя сігналы п’яны не рэагаваў, таму цягнік прыйшлося спыніць.

А мужчыне, які спаў на рэйках, давялося заплаціць штраф — 14 тысяч рублёў “за пераход чыгункі ў неўстаноўленым месцы”.