Флюараграфічнае абследаванне адбудзецца на Камароўскім рынку

Сталічная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа 25 сакавіка правядзе адмысловую акцыю на Камароўскім рынку сталіцы. Падчас яе усе ахвотныя змогуць з 9.00 да 17.00 прайсці флюараграфічнае абследаванне. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", каля сезоннага рынку ў гэты дзень размесціцца перасоўны рэнтгенаўскі кабінет "Пульмаэкспрэс", прызначаны для масавых рэнтгенаграфічных абследаванняў.

Чырвоны Крыж правядзе такую акцыю ўпершыню. Яна прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы з сухотамі, які адзначаецца 24 сакавіка.