Фольк-фэст "Камяніца" шукае таленты!

4 верасня ў музеі народнага побыту і архітэктуры, што ў Азярцы, адбудзецца другі па ліку фольк-фэст "Камяніца". У якасці хэдлайнераў мерапрыемства заяўленыя гурты "Троіца" і "Палац". Астатнія каманды могуць стаць удзельнікамі фэста, даслаўшы заяўкі па адрасе: [email protected] да 15 жніўня. Лепшы гурт будзе абраны аўтарытэтным журы на чале з Алегам Хаменкам і Іванам Кірчуком.

Нагадаем, мінулагодні фэст пад адкрытым небам сабраў гурты Kriwi, , Нагуаль, Стары Ольса, а таксама 2 тысячы гледачоў.

Дарэчы, кошт квіткоў на імпрэзу будзе звычайны для музею — 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Папярэдняя рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя на сайце http://fest.kamyanitsa.by. Даведка: (029) 670 13 30, (017) 507 69 37.