Foo Fighters абараняе свае правы ад карпарацыі коміксаў

Музыкі судзяцца з сусветна вядомай карпарацыяй па вытворчасці коміксаў. Сутнасць прэтэнзіі – парушэнне аўтарскіх правоў.

Як перадае NME, удзельнікі Foo Fighters мяркуюць, што вытворца коміксаў выкарыстаў «істотныя фрагменты» іх кампазіцый для рэкламы новай серыі коміксаў. Mузыкі запэўніваюць, што трэкі «Best of You» і «Free Me» з'явіліся ў рэкламным трэйлеры коміксаў «Wolverine and the X-Men».

Музыкі патрабуюць пакрыць ім усе страты, нанесеныя рэкламнай кампаніяй, плюс маральную шкоду.

У судовым пазове ў якасці адказчыкаў, апроч самой карпарацыі, таксама названыя прадзюсарскія кампаніі First Serve International, Toonz Animation India і First Serve Toonz, адказныя за гэтую серыю коміксаў.

Нагадаем, што сярод персанажаў, распрацаваных Marvel Comics, ёсць Чалавек-Павук, Халк і Фантастычная Чацвёрка.