Foo Fighters выдадуць новы альбом

Амерыканскі рок-гурт Foo Fighters канчаткова вырашыў выдаць новы альбом у наступным годзе, паведамляе NME.
Па словах аднаго з удзельнікаў калектыву Тэйлара Хокінса, праца над новай складанкай ужо вядзецца і нават у некаторым сэнсе ёсць для гэтага матэрыял.

Паводле слоў бубнача гурта, “ёсць 15 ідэй для песень, але засталося іх напісаць і выканаць”. Альбом, назва якога пакуль невядомая, стане першым пасля амаль чатырох гадоў маўчання. Іх апошні дыск “Echoes, Silence, Patience & Grace” быў выдадзены ў верасні 2007-га.

Фота: virginmedia.com