Foo Fighters выдаюць на DVD свае лепшыя шоў
Два маштабных канцэрты Foo Fighters, якія адбыліся 6 і 7 чэрвеня на лонданскім «Уэмблі» і сабралі агулам больш за 150 тысяч гледачоў, стануць асновай "жывога" DVD, які рыхтуецца да выпуску. Дыск пад назвай «Foo Fighters: Live At Wembley Stadium», які складаецца
з 18 трэкаў, з'явіцца ў продажы ўжо 23 жніўня.
Трэба дадаць, што вышэйзгаданыя выступы сталі найбуйнымі сольнымі канцэртамі гурта за ўсю яго гісторыю. Як ужо паведамлялася раней, адмысловымі гасцямі шоў 7 чэрвеня сталі ўдзельнікі Led Zeppelin Джымі Пэйдж і Джон Пол Джонс. Кадры з іх удзелам абавязкова будуць прадстаўленыя на DVD.
Нагадаем, што «Foo Fighters: Live At Wembley Stadium» — трэці канцэртны DVD у калекцыі гурта, першымі былі «Everywhere But Home» (2003) і «Skin & Bones» (2006).
Фота: www.efestivals.co.uk