Foo Fighters зладзяць канцэрт праз Facebook
Амерыканскі рок-гурт Foo Fighters зладзіць канцэрт праз сацыяльную
сетку Facebook, паведамляе афіцыйная старонка гурта ў Інтэрнэце. Канцэрт адбудзецца ў пятніцу 30 кастрычніка ў 19.00 па мясцовым часе. Трансляцыя канцэрта будзе весціся са студыі каманды ў Каліфорніі (Studio 606). На сваёй старонцы ў Facebook удзельнікі гурта размясцілі запрашэнне на канцэрт для ўсіх жадаючых і іх сяброў.
Імпрэза прымеркавана да выхаду альбома гурта, запланаванага на 3-га лістапада. Альбом складуць 16 лепшых хітоў і 2 новыя кампазіцыі.
Нагадаем, Foo Fighters — амерыканскі альтэрнатыўны пост-гранжавы гурт, заснаваны былым удзельнікам Nirvana Дэйвам Гролам у 1995 годзе. Назва гурта паходзіць са слэнгу амерыканскіх лётчыкаў часоў другой сусветнай вайны, якія так называлі неапазнаныя лятаючыя аб’екты і дзіўныя атмасферныя феномены ў небе над Еўропай і Ціхім акіянам.
Раней праз інтэрнэт свой выступ у Пасадэне (штат Каліфорнія) ужо трансляваў гурт U2. Канцэрт перадаваўся ў жывым эфіры па YouTube. Па інфармацыі сайта Gigwise, імпрэза сабрала амаль дзесяць мільёнаў "онлайн-гледачоў".
Фота: nakeds.clan.su